Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штольня, ✂, ж.

Гарызантальная або нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на зямную паверхню.

|| прым. штольневы, ✂.

штомесяц, прысл.

Кожны месяц.

  • Праводзіць палявыя доследы ш.

штомесячнік, ✂, м.

Выданне, якое выходзіць раз у месяц.

штомесячны, ✂.

Які бывае кожны месяц, раз у месяц.

  • Ш. часопіс.
  • Штомесячна (прысл.) плаціць узносы.

штонікі, ✂, н. (разм.).

Кароткія або невялікія штаны.

  • Дзіцячыя ш.

штоноч і штоночы, прысл.

Кожную ноч; кожнай ноччу.

  • Мучыцца ад бяссонніцы ш.
  • Ш. станавілася святлей: надыходзілі белыя ночы.

штопар, ✂, м.

  1. Стрыжань са шрубавай разьбой для адкаркоўвання бутэлек.

  2. Фігура вышэйшага пілатажу — імклівае падзенне па крутой спіралі (спец.).

    • Увайсці ў ш.

|| прым. штопарны, ✂.

штопарыць, ✂; незак. (спец.).

Спускацца штопарам (у 2 знач.).

штора, ✂, ж.

Заслона на акно, якую можна падымаць, апускаць або рассоўваць у бакі.

  • Апусціць, падняць шторы.
  • Рассунуць шторы.

|| памянш. шторка, ✂.

|| прым. шторавы, ✂ і шторны, ✂.

штораз, прысл.

Кожны раз; з кожным разам; надта часта.

  • Ш. чытаючы гэты твор, адкрываеш для сябе ўсё новае і новае.
  • Ш. папраўляць акуляры на носе.