Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

што...

Першая частка складаных слоў у знач. які паўтараецца (у кожны прамежак часу, указаны ў другой частцы), напр. штовячэрні, штоначны, штосутачны, штохвілінны.

штовечар, прысл.

Кожны вечар, кожным вечарам.

  • Мыць ногі ш.

штогадовы, .

Які бывае кожны год, раз у год.

  • Штогадовая справаздача.

штогод, прысл.

Кожны год, з году ў год.

  • Прафсаюзныя камітэты перавыбіраюцца ш.

штогодні, (разм.).

Тое, што і штогадовы.

  • Ш. водпуск.

штогоднік, , м.

Выданне, якое выходзіць раз у год.

  • Універсітэцкі ш.

штодзень, прысл.

Кожны дзень; з дня ў дзень.

  • Ш. ідзе дождж.

штодзённы, .

  1. Які бывае кожны дзень.

    • Штодзённая гімнастыка.
    • Займацца штодзённа (прысл.).
  2. Звычайны, будзённы.

    • Штодзённая вопратка.

|| наз. штодзённасць, .

штодня, прысл.

  1. Тое, што і штодзень.

    • Галіцца ш.
  2. З кожным днём, з дня на дзень.

    • Халаднее ш.

штолета, прысл.

Кожнае лета, кожным летам.

  • Ш. адпачываць на поўдні.