Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шрубавальны, ✂, (спец.).

Тое, што і шрубарэзны.

шрубаваць, ✂; незак.

  1. Рабіць на чым-н. шрубавую нарэзку.

    • Ш. стрыжань.
  2. Укручваць або выкручваць шрубу.

  3. Змацоўваць шрубамі.

    • Ш. дошкі.

|| наз. шрубаванне, ✂.

шрубарэзны, ✂, (спец.).

Які служыць для наразання шрубавай разьбы.

  • Ш. станок.

шрыфт, ✂, м.

Камплект друкарскіх літар пэўнага памеру і формы, а таксама іх адбітак.

  • Дробны ш.

|| прым. шрыфтавы, ✂.

штаб​1, ✂, м.

  1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

    • Генеральны ш.
    • Ш. дывізіі.
    • Ш. палка.
  2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

    • Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны, ✂.

штабель, ✂, м.

Правільна складзены рад чаго-н.

  • Ш. цэглы.
  • Укладваць штабялямі.

|| прым. штабельны, ✂.

штабіст, ✂, м. (разм.).

Штабны афіцэр.

|| прым. штабісцкі, ✂.

штабнаваць, ✂; незак. (спец.).

Прашываць, прастрочваць што-н. (звычайна на машынцы).

  • Ш. збрую.

|| зак. праштабнаваць, ✂.

|| наз. штабнаванне, ✂.

штабнік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і штабіст.

штабс-капітан, ✂, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капітанскі, ✂.