Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тонкі, ✂.

  1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

    • Тонкія ніткі.
    • Тонкая тканіна.
    • Тонкія пальцы.
    • Тонкая бярозка.
  2. Невялікі па шырыні, вузкі.

    • Тонкая рыска.
  3. Пра гукі, голас: высокі.

    • Т. голас.
  4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

    • Тонкія рысы твару.
  5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

    • Тонкая работа.
    • Тонкая разьба.
  6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

    • Т. водар кветак.
  7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

    • Т. розум.
    • Тонкая крытыка.
  8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

    • Т. слых.

|| наз. тонкасць, ✂.

|| памянш. тоненькі, ✂ і танюсенькі, ✂.

тонмайстар, ✂, м.

Работнік радыё, кіно, тэатра, які ведае гукавым афармленнем спектакляў, радыёперадач і пад.

тонус, ✂, м.

  1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў.

    • Зніжаны т. сэрца (спец.).
  2. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак.

    • Жыццёвы т.

тоня, ✂, ж.

  1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам.

  2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду.

топка, ✂, ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.

  • Т. паравоза.

|| прым. топачны, ✂.

топкі​1 ✂ прым.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

  • Топкае сала.

|| наз. топкасць, ✂.

топкі​2 ✂ прым.

Балоцісты, гразкі, багністы.

  • Т. бераг.

|| наз. топкасць, ✂.

топлены, ✂ і таплёны, ✂.

Атрыманы шляхам ператоплівання (гл. тапіць 2).

  • Топленае масла.

тор, ✂, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

  • Ён хоча свой пракласці т. (перан.).

торба, ✂, ж.

Невялікі мяшок (звычайна з даматканай тканіны).

  • Напужаў мех, дык і т. страшна (прыказка).

|| памянш.-ласк. торбачка, ✂.

|| прым. торбачны, ✂.