Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эфемерны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Часовы, недаўгавечны.

    • Эфемерныя радасці.
  2. Нерэальны, уяўны.

    • Эфемерная задума.

|| наз. эфемернасць, ✂.

эфес, ✂, м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

|| прым. эфесны, ✂.

эфіопы, ✂, м.

Агульная назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. эфіопка, ✂.

|| прым. эфіопскі, ✂.

эфір, ✂, м.

  1. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод.

    • Простыя эфіры.
  2. У старых тэорыях фізікі: асобае суцэльнае асяроддзе, што запаўняе сусветную прастору.

  3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

    • У эфіры гучыць музыка.

|| прым. эфірны, ✂.

  • Э. час.

эфіранос, ✂, м.

Эфіраносная расліна.

эфіраносны, ✂.

Які ўтрымлівае эфірны алей.

  • Эфіраносныя расліны.

|| наз. эфіраноснасць, ✂.

эфірны, ✂.

  1. гл. эфір.

  2. перан. Бесцялесны, незямны (кніжн. іран.).

    • Эфірнае стварэнне.

|| наз. эфірнасць, ✂.

эх, выкл. (разм.).

Ужыв. пры выражэнні раптоўнага здзіўлення, папроку, прыкрасці, шкадавання.

  • Эх і надвор’е!
  • Эх, сынок, сынок...

эцюд, ✂, м.

  1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

  2. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

    • Лінгвістычныя эцюды.
  3. Музычны твор віртуознага характару.

    • Эцюды Чэрні для цымбалаў.
  4. Від практыкавання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

    • Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
  5. мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

    • Пайсці на эцюды.

|| прым. эцюдны, ✂.

эцюднік, ✂, м.

Спецыяльная плоская скрынка з прыналежнасцямі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюда.