Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эстэтычны, ✂.

  1. гл. эстэтыка.

  2. Прыгожы, звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і ў мастацтве.

    • Эстэтычнае задавальненне.
    • Э. густ.

|| наз. эстэтычнасць, ✂.

эстэцтва, ✂, н. (кніжн.).

Паводзіны і спосаб дзеянняў эстэта (у 1 знач.), захапленне эстэтызмам (у 1 знач.).

эсэ, нескл., н. (кніжн.).

Празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна.

  • Філасофскае э.

|| прым. эсэістычны, ✂.

эсэіст, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто піша эсэ.

|| ж. эсэістка, ✂.

эсэр, ✂, м.

Тое, што і сацыяліст-рэвалюцыянер (скарачэнне).

|| ж. эсэрка, ✂.

|| прым. эсэраўскі, ✂.

эсэсавец, ✂, м.

У фашысцкай Германіі: ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей СС.

|| ж. эсэсаўка, ✂.

|| прым. эсэсаўскі, ✂.