Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цукроза, , ж. (спец.).

Трысняговы або бурачны цукар, які ўтвараецца рэшткамі глюкозы і фруктозы.

|| прым. цукрозны, .

цукроўка, , ж.

Летні гатунак ігрушы з салодкімі пладамі, а таксама сам плод гэтага дрэва.

цукрысты, .

  1. Які змяшчае ў сабе значную колькасць цукру (у 1 знач.).

    • Цукрыстыя плады.
  2. Які мае структуру цукру.

|| наз. цукрыстасць, .

цунамі, нескл., н.

Гіганцкія разбуральныя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку падводнага землетрасення або вывяржэння падводных ці астраўных вулканаў.

цупкі, (абл.).

Цвёрды, жорсткі, каляны.

  • Цупкая тканіна.

цур, выкл. (разм.).

Вокліч, якім што-н. забараняецца або патрабуецца выконваць якую-н. умову (звычайна ў дзіцячых гульнях).

  • Ц. я першы!

цура, , ж.

Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, а часам з алеем.

цурацца, ; незак.

  1. Пазбягаць каго-, чаго-н.; ухіляцца ад адносін з кім-н. або выканання чаго-н.

    • Ц. блізкіх.
  2. Адракацца ад каго-, чаго-н.

    • Ц. бацькоў.

цурбак, , м. (разм.).

Тое, што і цурбан (у 1 знач.).

|| памянш. цурбачок, .

цурбалак, , м. (разм.).

Кусок дрэва, абрубак.