Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цапільна, ✂, н.

Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да якой прывязваецца біч.

  • Арэхавае ц.

цапстрыкі, ✂, н. (разм.).

Дробныя рэчы хатняга скарбу.

  • Збірай свае ц.!

цапу-лапу, прысл. (разм.).

Спехам, абы-як.

  • Работа зроблена цапу-лапу.

цар, ✂, м.

  1. Тытул манарха ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

  2. перан., каго-чаго. Першы, лепшы ў якіх-н. адносінах сярод сабе падобных.

    • Ружа — цар кветак.
    • Леў — цар звяроў.

◊

  • Без цара ў галаве хто (разм.) — пра дурнога чалавека.

|| памянш. царок, ✂.

|| ж. царыца, ✂.

|| прым. цароў, ✂ і царскі, ✂.

цараваць, ✂; незак.

  1. Тое, што і царстваваць.

  2. перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі-н. якасцямі; першынстваваць дзе-н., сярод каго-, чаго-н.

|| наз. цараванне, ✂.

царадворац, ✂, м. (уст.).

Саноўнік пры царскім двары; прыдворны.

царазабойства, ✂, н.

Забойства цара.

царазабойца, ✂, м.; ✂, ж..

Забойца цара.

царква, ✂, ж.

  1. Аб’яднанне паслядоўнікаў той або іншай рэлігіі, арганізацыя, якая ведае рэлігійным жыццём; рэлігійная абшчына.

    • Праваслаўная ц.
  2. Памяшканне, у якім адбываецца набажэнства; храм.

    • Пабудавалі новую царкву.

|| памянш. цэркаўка, ✂.

|| прым. царкоўны, ✂.

царкоўна... і царкоўна-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да царквы, напр. царкоўна-богаслужэбны, царкоўна-дагматычны, царкоўна-кніжны, царкоўнаславянізм, царкоўна-схаластычны.