Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

люмінесцэнцыя, ✂, ж. (спец.).

Свячэнне газу, вадкасці або цвёрдага цела, якое абумоўлена не награваннем цела, а нецеплавым узбуджэннем яго атамаў і малекул.

|| прым. люмінесцэнтны, ✂.

люмпен-пралетарыят, ✂, м.

У капіталістычным грамадстве: дэкласаваны слой людзей, якія парвалі сувязь з вытворчасцю (басякі, валацугі, жабракі і пад.).

люнет, ✂, м.

  1. Арачны праём у скляпенні або купале над дзвярамі ці над акном (спец.).

  2. Палявое ўмацаванне (уст.).

|| прым. люнетны, ✂.

люстра​1, ✂, ж.

  1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

    • Стаяць перад люстрам.
  2. перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.

    • Л. возера.
  3. перан. Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.

    • Паэзія — л. жыцця.

|| прым. люстраны, ✂ і люстраны, ✂.

  • Люстраная фабрыка.
  • Люстраная вытворчасць.
  • Л. карп (карп з рэдкай блішчастай луской).

|| наз. люстранасць, ✂.

люстра​2, ✂, ж.

Падвесны асвятляльны прыбор з некалькіх падсвечнікаў або лямпаў.

  • Хрустальная л.

|| прым. люстравы, ✂.

люстраны, ✂.

  1. гл. люстра.

  2. Які з’яўляецца люстрам, з люстрам.

    • Люстраныя дзверы шафы.
  3. перан. З гладкай бліскучай паверхняй.

    • Л. глянец.
    • Люстраная паліроўка.
    • Люстраная паверхня ракі.

люстрын, ✂, м.

Шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам.

|| прым. люстрынавы, ✂.

  • Л. касцюм.

люстэрка, ✂, н.

  1. Тое, што і люстра.

    • Глядзецца ў л.
    • Вочы — л. душы.
  2. Невялічкае люстра (у 1 знач.).

|| памянш. люстэрачка, ✂.

|| прым. люстэркавы, ✂.

люстэрнік, ✂, м.

Майстар па вырабу люстэркаў.

лютаваць, ✂; незак.

Праяўляць лютасць, жорсткасць.

  • Лютуе вораг.
  • Лютавала зіма (перан.).