Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забараніць, ✂; зак.

  1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.

    • З. курэнне.
    • З. ірваць кветкі на клумбах.
  2. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

    • З. прапаганду вайны.
    • З. азартныя гульні.

|| незак. забараняць, ✂.

|| наз. забарона, ✂.

забаронны, ✂.

Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону.

  • Забаронныя меры.
  • Забаронная зона.

|| наз. забароннасць, ✂.

забарсаць, ✂; зак.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.

забарсні, ✂, ж.

Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі.

|| прым. забарсневы, ✂.

забаставаць, ✂; зак.

Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць.

забастоўка, ✂, ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў, стачка.

  • Усеагульная з.
  • Аб’явіць забастоўку.

|| прым. забастовачны, ✂.

  • З. камітэт.

забастоўшчык, ✂, м.

Удзельнік забастоўкі.

|| ж. забастоўшчыца, ✂.

|| прым. забастоўшчыцкі, ✂.

забаўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і забава.

  2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка.

забаўляцца, ✂; незак.

  1. Праводзіць час у забавах.

    • З дзіцячымі гульнямі.
  2. кім-чым і з чым.

    • Абыходзіцца з кім-, чым-н. як з цацкай, забаўкай.
    • З. з веерам.

забаўляць, ✂; незак.

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

  • З. дзяцей цацкамі.
  • З. публіку.