Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дабраякасны, .

  1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

    • Дабраякасныя прадукты.
  2. У медыцыне: не злаякасны.

    • Дабраякасная пухліна.

|| наз. дабраякаснасць, .

дабро, , н.

  1. Усё станоўчае, карыснае.

    • Жадаць дабра каму-н.
  2. Добрыя справы, учынкі.

    • Зрабіць многа дабра людзям.
  3. Маёмасць, рэчы, пажыткі.

    • У іх куфры поўныя дабра.
  4. Што-н. нягоднае, дрэннае (разм. іран.).

    • Такога дабра нам і дарма не трэба.

  • За мае дабро ды мне ў рабро (з нар.) — за добрае плаціць дрэнным.

  • Няма ліха без дабра (з нар.) — не ўсё ў благім дрэннае.

  • Не з дабра — не ад добрага жыцця.

  • Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

дабром, прысл. (разм.).

Па-добраму, без прымусу.

  • Паслухай д., бо горш будзе.

даброты, .

Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак.

  • Д. жыцця.

дабрыдзень, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы днём.

дабрыня, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і дабрата.

  2. Раскоша, хараство, любата.

    • Якая д. раніцай на сенажаці!

дабрысці, ; зак.

Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца.

  • Д. у горад.

дабрэць, ; незак.

Станавіцца лепшым, больш добрым.

|| зак. падабрэць, .

дабудавацца, ; зак.

Будуючы для сябе, скончыць пабудову.

дабудзіцца, ; зак.

Разбудзіць не адразу, прымусіць прачнуцца.

  • Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся (з нар.).