Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бры́ндаць, ✂; незак. (разм.).

Хадзіць без патрэбы; сланяцца нічога не робячы.

  • Б. цэлы дзень.

бры́нза, ✂, ж.

Сыр з авечага малака.

|| прым. брынзавы, ✂.

бры́нкаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Бразгатаць, утвараць бразгатлівыя гукі.

  2. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце.

    • Б. на гітары.

|| зак. прабрынкаць, ✂.

|| аднакр. брынкнуць, ✂.

|| наз. брынканне, ✂.

брынча́ць, ✂; незак.

Утвараць кароткія бразгатлівыя гукі.

  • Б. шыбы ў вокнах.

брыня́ць, ✂; незак.

  1. Разбухаць, павялічвацца ў аб’ёме.

  2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі.

брысці́, ✂; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца.

брытагало́вы, ✂.

З брытай галавой.

  • Б. хлопец.

брыта́нцы, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і англічане.

|| ж. брытанка, ✂.

|| прым. брытанскі, ✂.

брыта́ць, ✂; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.

  • Б. жарабца.

|| зак. забрытаць, ✂.

бры́тва, ✂, ж.

Прылада для галення.

  • Электрычная б.

◊

  • Язык як брытва — пра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прым. брытвенны, ✂.

  • Б. прыбор.