Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бракера́ж, , м. (спец.).

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

бракёр, , м.

Тое, што і бракаўшчык.

бра́кнуць, ; незак.

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.

брако́ўны, .

Тое, што і бракаваны.

бра́ма, , ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

  • Заводская б.
  • Трыумфальная б.

|| памянш. брамка, .

|| прым. брамны, .

бра́мка, , ж.

  1. гл. брама.

  2. Праходныя варотцы; веснічкі.

    • Школьная б.
  3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

    • Насадзіць пістон на брамку.

брандма́йстар, , м. (уст.).

Начальнік пажарнай каманды.

|| прым. брандмайстарскі, .

брандма́ўэр, , м. (спец.).

Сцяна з незгаральнага матэрыялу, якая раздзяляе сумежныя пабудовы ці часткі адной пабудовы ў проціпажарных мэтах.

|| прым. брандмаўэрны, .

брандспо́йт, , м.

  1. Пераносная ручная пажарная помпа.

  2. Наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады.

|| прым. брандспойтны, .

бранзава́ць, ; незак.

Пакрываць тонкім слоем бронзы або надаваць чаму-н. выгляд бронзы.

|| зак. набранзаваць, .

|| наз. бранзаванне, .