Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чылікаць, ; незак.

Тое, што і цырыкаць.

|| наз. чыліканне, .

чым, злуч.

  1. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супраціўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

    • Лепш пірог, чым бульба.
    • Лепш ехаць, чым ісці.
  2. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

    • Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.
  3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

    • Перш чым есці, трэба мыць рукі.

чымся1, злуч. уступальны. (разм.).

Ужыв. для сувязі параўнальных зваротаў, якія паясняюць адзін з членаў сказа ў форме вышэйшай ступені параўнання.

  • Мёд саладзейшы, чымся цукеркі.

чымся2, займ. (разм.).

Тое, што і чымсьці.

  • Ён быў чымся незадаволены.

чын1, , м.

  1. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

    • Ч. маёра.
    • На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.
  2. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

    • Чыны дыпламатычнага рангу.

  • Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

  • Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

  • Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

чын2, , м.

У спалучэнні з прыметнікам і займеннікам ужыв. ў значэнні: спосаб, прыём; гэта спалучэнне адпавядае прыслоўю са знач. дадзенага прыметніка або займенніка.

  • Такім чынам.
  • Належным чынам.
  • Адпаведным чынам.

  • Грэшным чынам (у знач. пабочн.) (разм.) — трэба прызнацца; на жаль.

чынадрал, , м. (разм. пагард.).

Чыноўнік, бюракрат, фармаліст.

чынара, , ж.

Дрэва сямейства платанавых; усходні платан.

|| прым. чынаравы, .

чынашанаванне, , н. (уст. іран.).

Павага, шанаванне старшых па чыну, па службоваму становішчу.

чыніцца, ; незак.

Рабіцца, дзеяцца, адбывацца.

  • У вёсцы чынілася несправядлівасць.