Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чый1, займ.

  1. пытальны. Указвае на прыналежнасць каму-, чаму-н.

    • Чыя гэта хата?
    • Ч. гэта нож?
  2. пытальны і адносны. З якой сям’і, з якога роду.

    • Ч. ты будзеш?
  3. неазнач. Тое, што і чый-небудзь (разм.).

    • Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.
  4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

    • Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.
  5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

  6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

    • Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

чый2, , м.

  1. Высокі стэпавы кавыль, які расце ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

    • Сцябло чыю.
  2. Высушаныя сцёблы гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца для пляцення розных вырабаў, а таксама як сыравіна для папяровай і цэлюлознай вытворчасці.

чыйсьці, займ.

Які невядома каму належыць.

  • Пачуўся ч. стук.
  • Ляжала на стале чыясьці кніжка.

чый-небудзь, займ.

Які належыць каму-н., дакладна не вядомы каму.

чый-нічый, займ.

Які належыць сяму-таму.