чый1 займеннік

  1. пытальны. Указвае на прыналежнасць каму-, чаму-н.

    • Чыя гэта хата?
    • Ч. гэта нож?
  2. пытальны і адносны. З якой сям’і, з якога роду.

    • Ч. ты будзеш?
  3. неазнач. Тое, што і чый-небудзь (размоўнае).

    • Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.
  4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

    • Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.
  5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

  6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

    • Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)