Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чык у знач. вык. (разм.).

Ужыв. для абазначэння кароткага адрывістага гуку, дзеяння.

  • Нажом ч. — і пальца няма.

чыкацца, ✂; незак. (разм.).

Валаводзіцца, вазіцца.

  • Чаго з ім ч.!

чыкаць, ✂; незак.

  1. Пра гукі, якія ўтвараюцца работай некаторых механізмаў.

    • Гадзіннік чыкае.
  2. Хутка рэзаць, сячы і пад. (разм.).

|| аднакр. чыкнуць, ✂.

|| наз. чыканне, ✂.

чыкільгаць, ✂; незак.

Ісці, кульгаючы, прыпадаючы на адну нагу.

|| наз. чыкільганне, ✂.

чыкіляць, ✂; незак.

Тое, што і чыкільгаць.

|| наз. чыкілянне, ✂.