чын1, , м.

  1. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

    • Ч. маёра.
    • На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.
  2. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

    • Чыны дыпламатычнага рангу.

  • Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

  • Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

  • Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)