чым злучнік
-
параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супраціўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.
- Лепш пірог, чым бульба.
- Лепш ехаць, чым ісці.
-
супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.
- Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.
-
Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.
- Перш чым есці, трэба мыць рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)