Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрысціянізацыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Пераварочванне ў хрысціянства, распаўсюджванне дзе-н. хрысціянства.

  2. Наданне чаму-н. характару, які адпавядае патрабаванням хрысціянскай рэлігіі.

    • Х. язычніцкіх абрадаў.

хрысціянін, ✂, м.

Паслядоўнік хрысціянства, хрысціянскай веры.

|| ж. хрысціянка, ✂.

|| прым. хрысціянскі, ✂.

хрысціянства, ✂, н.

Рэлігія, у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста як богачалавека, і якая мае тры напрамкі: праваслаўе, каталіцызм і пратэстанцтва.

|| прым. хрысціянскі, ✂.

хрышчаны, ✂.

Той, каго хрысцілі па царкоўнаму абраду.

хрышчоны, ✂.

  1. Які прыняў хрысціянства.

  2. Тое, што і хросны.

    • Х. бацька.
    • Хрышчоная маці.
    • Гэта яго х. сын.

хрышчэнне, ✂, н.

Адно з хрысціянскіх таінстваў, рэлігійны абрад прыняцця каго-н. у лік веруючых, далучэнне да царквы і наданне асабовага імя.

◊

  • Баявое хрышчэнне — 1) першы ўдзел у баі; 2) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе (высок.).