Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хранометр, , м.

Гадзіннік з вельмі дакладным ходам, прызначаны для выкарыстання ў астраноміі, марской справе, спорце і пад.

|| прым. хронаметрычны, .

храп, , м.

Храпенне, а таксама гукі ад яго.

  • Моцны х.
  • Сон з храпам.
  • Х. каня.

храпа, , ж.

  1. Пярэдняя частка галавы буйной жывёлы, морда.

  2. Твар, нос чалавека (груб.).

    • Даць па храпе.

храпак:

  • даць (задаць) храпака (разм.) — захрапець, заснуць.

храпун, , м. (разм.).

Той, хто храпе ў сне.

|| ж. храпуха, .

храпці, ; незак.

  1. Утвараць храп ​1.

    • Ён моцна храпе, як спіць.
  2. Спаць моцным сном (разм.).

    • Ён ужо тры гадзіны храпе.
  3. Пра жывёл: утвараць рэзкія хрыплыя гукі.

    • Конь храпе.

|| аднакр. храпянуць, .

|| наз. храпенне, .

храснуцца, ; зак. (разм. груб.).

Моцна ўдарыцца або ўпасці.

  • Х. галавой аб слуп.
  • Х. на падлогу.

храснуць, ; зак. (разм.).

  1. Зламацца з трэскам, трэснуць.

    • Вось у калёсах храснула.
  2. Моцна стукнуць, ударыць (груб.).

    • Храснуў дручком па спіне.

храсткавіна, , ж.

Рэчыва, з якога складаецца храсток.

храсток, , м.

Гнуткая і шчыльная злучальная тканка арганізма пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў.

|| прым. храстковы, .

  • Храстковыя рыбы.