Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кроп, , м.

Аднагадовая агародная травяністая расліна сямейства парасонавых з дробным лісцем і вострым прыемным пахам; ужываецца як прыправа да ежы.

|| прым. кропавы, .

кропка, , ж.

  1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам карандаша, іголкі і пад.), маленькая круглая плямка.

    • Сукенка ў кропкі.
    • Ставіць кропкі над і (таксама перан. удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.
  2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжываецца пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад і пад., і інш.

    • К. з коскай (;).
    • Дзве кропкі (:).
    • Тры кропкі (...).
    • Ставіць кропку на чым-н. (перан. канчаць з якой-н. справай).
  3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

    • Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.).
    • Агнявая к. (кулямёт, мінамёт, дот і пад.).
    • Асвятляльная к.
    • Біць у адну кропку (таксама перан. накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно).
  4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

    • Ідзі — і к.!

  • Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз, так, як трэба.

  • Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

|| прым. кропкавы, .

кропля, , ж.

Тое, што і капля.

|| прым. кропельны, .

крос, , м.

Спартыўны бег або гонкі па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем перашкод.

|| прым. кросавы, .

  • Кросавая траса.

кросны, .

  1. Ручны ткацкі станок.

    • Паставіць к.
  2. Ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка.

|| памянш. красёнцы, .

крот, , м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, якая жыве пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны.

|| прым. кратовы, .

кроў, , ж.

  1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.

    • Артэрыяльная к.
    • Гарачая к. (перан. пра тэмпераментнага чалавека).
    • К. за к. (перан. забойства за забойства).
    • К. з малаком (перан. пра чалавека з румяным свежым тварам).
    • К. іграе (кіпіць) у каго-н. (пра багацце жыццёвых сіл, энергіі).
    • К. ледзянее (стыне) (у жылах) (перан. пра пачуццё жаху, моцнага перапуду).
    • Льецца (праліваецца) к. (перан. пра масавае забойства, звычайна ў час вайны).
    • Гэта ў яго ў крыві (перан. у характары, ад нараджэння).
    • Плоць ад плоці, к. ад крыві (перан. аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі; высок.).
    • Псаваць к. каму-н. (псаваць настрой, раздражняць).
    • Сэрца кроўю абліваецца (перан.; цяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю).
    • Умыцца кроўю (перан. быць збітым).
  2. перан. Блізкае сваяцтва.

    • Адной крыві.
  3. Пра пароду жывёл.

    • Бульдог чыстай крыві.

|| прым. крывяны, .

  • К. ціск (ціск крыві ў сасудах).

кроўны, і крэўны, .

  1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.

    • К. брат.
    • Кроўная радня.
    • Кроўная помста (перажытак родавага ладу — помста, забойства за забойства сваяка).
    • Кроўная крыўда (перан. цяжкая, якая глыбока кранае).
  2. перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.

    • Кроўная сувязь пісьменніка з народам.
    • Кроўна (прысл.) зацікаўлены ў чым-н.

  • Кроўныя грошы (разм.) — грошы, нажытыя сваёй працай.

|| наз. кроўнасць, і крэўнасць, .

крохкі, .

Які лёгка крышыцца, развальваецца на часткі; ломкі.

  • Крохкае пячэнне.
  • Крохкае дрэва.

|| наз. крохкасць, .

крочыць, ; незак.

  1. Ісці мерным крокам.

    • К. па вуліцы.
  2. перан. Развівацца, рухацца ў пэўным кірунку.

    • К. у шчаслівую будучыню.