кроўны, ✂ і крэўны, ✂.
-
Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.
- К. брат.
- Кроўная радня.
- Кроўная помста (перажытак родавага ладу — помста, забойства за забойства сваяка).
- Кроўная крыўда (
перан. цяжкая, якая глыбока кранае).
-
перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.- Кроўная сувязь пісьменніка з народам.
- Кроўна (
прысл. ) зацікаўлены ў чым-н.
- Кроўныя грошы (
разм. ) — грошы, нажытыя сваёй працай.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)