Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кліп, ✂, м.

Тое, што і відэакліп.

кліпер, ✂, м.

Быстраходнае паруснае або парусна-паравое судна.

|| прым. кліперны, ✂.

кліпсы, ✂, м.; ✂, ж..

Заціскныя завушніцы.

|| прым. кліпсавы, ✂.

клір, ✂, м.

  1. У хрысціянскай царкве: сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў і царкоўнаслужыцеляў аднаго храма.

  2. Царкоўны хор.

клірас, ✂, м.

Месца для пеўчых у царкве на ўзвышэнні па левы і правы бок царскіх дзвярэй.

|| прым. клірасны, ✂.

кліч, ✂, м. (высок.).

Заклік да чаго-н.

  • — Усе на ўборку ўраджаю — пранёсся к.

клічка, ✂, ж.

  1. Імя, якое даюць свойскай жывёле.

  2. Мянушка чалавека (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах).

    • Крыўдная к.
    • К. рэвалюцыянера.

клічнік, ✂, м.

Знак прыпынку (!), які ставіцца ў канцы клічнага сказа.

клічны, ✂.

  1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці.

    • К. сказ.
    • Клічная інтанацыя.
  2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму назоўніка, напр. браце, дружа, куме).

клішыраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) клішэ.

  • К. здымак.

|| наз. клішыраванне, ✂ і клішыроўка, ✂.