Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кенаф, ✂, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства мальвавых, з лубянога валакна якой атрымліваецца тэкстыльная сыравіна.

|| прым. кенафны, ✂.

кенгуру, нескл., м.

Аўстралійскае сумчатае млекакормячае з доўгімі заднімі нагамі.

|| прым. кенгуровы, ✂ і кенгурыны, ✂.

  • Кенгуровае футра.
  • Кенгурыныя скачкі.

кентаўр, ✂, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: істота з тулавам каня, галавой і грудзьмі чалавека.

кепікі, ✂, н. (разм.).

Насміханне, кпіны.

◊

  • Кепікі строіць (разм.) — насміхацца з каго-н.

кепка, ✂, ж.

Мужчынскі галаўны ўбор з казырком.

|| прым. кепачны, ✂.

кепскі, ✂.

  1. Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны.

    • К. малаток.
    • Кепска (прысл.) зроблена акно.
  2. кепска, у знач. вык., каму. Пра цяжкі фізічны або духоўны стан.

    • Дзіцяці стала кепска пасля ўколаў.

керагаз, ✂, м.

Награвальны газавы прыбор, род бясшумнага прымуса.

|| прым. керагазавы, ✂.

кераміка, ✂, ж.

  1. зб. Вырабы з абпаленай гліны, гліняных сумесей.

    • Мастацкая к.
  2. Ганчарнае мастацтва.

    • Займацца керамікай.

|| прым. керамічны, ✂.

кернер, ✂, м.

Інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжываецца для разметкі дэталей.

|| прым. кернерны, ✂.

керхаць, ✂; незак. (разм.).

Хваравіта пакашліваць.