Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зубчатка, , ж. (спец.).

Зубчастае кола.

зубчаты, .

Тое, што і зубчасты.

зумер, , м.

Электрычнае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў.

|| прым. зумерны, .

зумкаць, ; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

  • Зумкаюць пчолы.

|| наз. зумканне, .

зурна, , ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі.

зусім, прысл.

  1. Абсалютна, поўнасцю.

    • У хаце стала з. цёмна.
    • Я яго не з. зразумеў.
  2. перад адмоўем. Ні ў якой ступені, ніколькі (разм.).

    • З. не смешна.
    • Я тут з. не жартую.

зух, , м. (разм.).

Хват, бойкі, удалы, малайцаваты чалавек.

зухаваты, .

Бойкі, удалы, малайцаваты.

  • З. хлопец.
  • З. выгляд.

|| наз. зухаватасць, .