Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

джэмпер, ✂, м.

Вязаная шарсцяная або шаўковая кофта без каўняра, якая надзяваецца цераз галаву.

|| прым. джэмперны, ✂.

джэнтльмен, ✂, м.

Чалавек, які адрозніваецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з другімі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.

|| прым. джэнтльменскі, ✂.

  • Джэнтльменскае пагадненне (вусная дамоўленасць бакоў).

джэрсі, ✂.

  1. нескл., н. Моцны трыкатажны матэрыял, а таксама адзенне з такога матэрыялу. Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.

  2. нязм. Пра адзенне з такога матэрыялу.

    • Паліто д.