Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухзменны, .

Які адбываецца, выконваецца ў дзве змены; працягласцю ў дзве змены.

  • Двухзменная работа.
  • Д. рабочы дзень.

двухзначны, .

  1. Які складаецца з двух знакаў.

    • Д. лік.
  2. Які мае два значэнні.

    • Двухзначнае слова.
    • Д. выраз.

двухкіламетровы, .

  1. Працягласцю ў два кіламетры.

    • Двухкіламетровую зону лесу займалі партызаны.
  2. Маштабам два кіламетры ў сантыметры.

    • Двухкіламетровая карта.

двухколерны, .

Які мае ў сваёй афарбоўцы два колеры або складаецца з дзвюх частак рознага колеру.

  • Двухколерная тканіна.
  • Д. сцяг.

двухколка, , ж.

Павозка на двух колах.

  • Санітарныя двухколкі адвозілі раненых.

|| прым. двухколы, .

двухкратны, .

Двухразовы; павялічаны ў два разы.

  • Д. напамін.
  • У двухкратным размеры.
  • Д. чэмпіён.

двухкрылыя, , н. (спец.).

Атрад насякомых, які мае адну (пярэднюю) пару крылаў (напр., мухі, камары і пад.).

двухлітровы, .

Ёмістасцю ў два літры.

  • Д. збан.

двухмерны, .

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухмернасць, .

двухмесны, .

Прызначаны для дваіх.

  • Двухмеснае купэ.
  • Д. нумар (у гасцініцы).
  • Д. веласіпед.