дваццацігоддзе, ✂, н.
-
Тэрмін у дваццаць год.
- З той пары мінула цэлае д.
-
чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дваццаць год назад.
- Адзначыць д. працоўнай дзейнасці.
-
каго. Чыя-н. дваццатая гадавіна.
- Адзначыць сваё д. (дваццаты дзень нараджэння).
|| прым. дваццацігадовы, ✂.
дваццаць, ліч.
Лічба і колькасць 20.
- Д. дзеліцца на пяць.
- Д. рублёў.
◊
|| парадкавы ліч. дваццаты, ✂.
двая...
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «двое...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад,
напр. дваяборац, дваяверац, дваяжэнец, дваяжонства, дваяшлюбнасць.
дваяборац, ✂, м.
Спартсмен, які ўдзельнічае ў дваябор’і.
|| ж. дваяборка, ✂.
дваябор’е, ✂, н.
Спартыўныя спаборніцтвы, якія складаюцца з двух відаў практыкаванняў.
- Лыжнае д. (гонкі і
прыжкі скачкі з трампліна).
- Цяжкаатлетычнае д.
дваякадыхаючыя, ✂, ж.
Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.
дваякаўвагнуты, ✂.
Увагнуты з абодвух бакоў.
двое... (а таксама двая...).
Першая частка складаных слоў, якая абазначае два, двайны, пішацца «двое...» тады, калі ў другім слове націск
падае не на першы склад, напр.: двоеўладдзе, двоеўладны.