Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дваццацігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у дваццаць год.

    • З той пары мінула цэлае д.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дваццаць год назад.

    • Адзначыць д. працоўнай дзейнасці.
  3. каго. Чыя-н. дваццатая гадавіна.

    • Адзначыць сваё д. (дваццаты дзень нараджэння).

|| прым. дваццацігадовы, .

дваццаць, ліч.

Лічба і колькасць 20.

  • Д. дзеліцца на пяць.
  • Д. рублёў.

  • Дваццаць разоў (разм.) — многа разоў гаварыць, паўтараць.

|| парадкавы ліч. дваццаты, .

дваюрадны, .

Тое, што і стрыечны.

двая...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «двое...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. дваяборац, дваяверац, дваяжэнец, дваяжонства, дваяшлюбнасць.

дваяборац, , м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў дваябор’і.

|| ж. дваяборка, .

дваябор’е, , н.

Спартыўныя спаборніцтвы, якія складаюцца з двух відаў практыкаванняў.

  • Лыжнае д. (гонкі і прыжкі скачкі з трампліна).
  • Цяжкаатлетычнае д.

дваякавыпуклы, .

Выпуклы з абодвух бакоў.

  • Дваякавыпуклая лінза.

дваякадыхаючыя, , ж.

Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.

дваякаўвагнуты, .

Увагнуты з абодвух бакоў.

  • Дваякаўвагнутае шкло.

двое, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць два.

    • Засталося д. сірот.
    • Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.
    • Д. свіней.
    • Нас было д.
    • Гэту работу ўжо дваім прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: два.

    • Бегае д. парасят.
    • Д. дзяцей.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: два прадметы.

    • Д. саней.
    • Д. нажніц.
    • Д. акуляраў.
    • Д. штаноў.
    • Д. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзве пары.

    • Д. ботаў.
    • Д. рукавіц.
    • Абуць д. панчох.

  • На сваіх дваіх (разм. жарт.) — пехатой.

  • За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.