Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гідраграфія, ✂, ж.

Раздзел гідралогіі, які займаецца апісаннем і вывучэннем вод зямной паверхні.

|| прым. гідраграфічны, ✂.

гідракасцюм, ✂, м.

Спецыяльны касцюм для работы пад вадой.

  • Г. вадалаза.

гідралогія, ✂, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.

|| прым. гідралагічны, ✂.

гідрапоніка, ✂, ж.

Вырошчванне раслін без грунту на штучных пажыўных растворах.

|| прым. гідрапонны, ✂.

гідрапульт, ✂, м.

Апарат (бак з ручной помпай) для палівання, апырсквання і афарбоўкі.

гідрасамалёт, ✂, м.

Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на валу і ўзлёту з вады.

|| прым. гідрасамалётны, ✂.

гідрастанцыя, ✂, ж.

Тое, што і гідраэлектрастанцыя.

гідратэхніка, ✂, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прым. гідратэхнічны, ✂.

гідраўліка, ✂, ж.

Навука аб законах і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

|| прым. гідраўлічны, ✂.

  • Г. прэс.

гідраэлектрастанцыя, ✂, ж.

Электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энергію падаючай вады для выпрацоўкі электраэнергіі.