Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бруха́ч, ✂, м. (разм.).

Чалавек з вялікім жыватом.

бруцэлёз, ✂, м.

Інфекцыйная хвароба, якая перадаецца ад жывёлы чалавеку і паражае нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы і косце-сустаўны апарат.

|| прым. бруцэлёзны, ✂.

  • Бруцэлёзнае захворванне.

бру́чка, ✂, ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных, а таксама караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру.

|| прым. бручкавы, ✂.

бручко́ўнік, ✂, м.

Бацвінне бручкі.

бру́шка, ✂, н.

  1. Тоўсты жывот у чалавека (разм. жарт.).

    • За брушкам сцежкі не бачыць.
  2. Задні аддзел цела членістаногіх (спец.).

    • Б. чмяля.

брушны́, ✂.

Які адносіцца да поласці жывата.

  • Брушныя плаўнікі.

○

  • Брушны тыф — вострая інфекцыйная хвароба.

брушы́на, ✂, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці.

|| прым. брушынны, ✂.