Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загрымець, ; зак.

  1. Пачаць грымець.

    • Загрымеў гром.
  2. З грукатам упасці, зваліцца (разм.).

    • З. уніз па прыступках.

загрэбці1, ; зак.

  1. гл. заграбаць.

  2. Схапіць, арыштаваць або раптоўна забраць куды-н. (разм.).

загрэбці2, ; зак.

Пачаць грэбці.

загрэць, ; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць, агрэць.

  • З. па шыі.

загс, , м.

Скарачэнне: аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану.

  • Зарэгістравацца ў загсе (пажаніцца).

|| прым. загсаўскі, .

загубіць, ; зак.

  1. Пагубіць, давесці да смерці.

    • З. чалавека.
    • З. чыё-н. жыццё (сапсаваць жыццё каму-н., зрабіць няшчасным).
  2. Марна патраціць (разм.).

    • З. многа грошай.

загуляцца, ; зак. (разм.).

Забавіцца, прабыць доўгі час на пагулянцы або, захапіўшыся гульнёй, забыцца на ўсё.

  • З. ў гасцях.
  • Дзеці загуляліся і пра ўрокі забыліся.

|| незак. загульвацца, .

загуляць, ; зак.

  1. Пачаць гуляць (у 2 знач.).

  2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі.

  • Загуляць на вяроўках (разм.) — апынуцца на вісельні, быць павешаным.

|| незак. загульваць, .

загусцелы, .

Які загусцеў, стаў густым.

  • З. кісель.

|| наз. загусцеласць, .

загусціць, ; зак. (разм.).

Зрабіць густым ці занадта густым.

  • З. цеста.
  • З. фарбу.

|| незак. загушчаць, .