Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цокат, , м.

Гукі цокання, удары ног, капытоў.

  • Ц. падкоў.

цокаць1, ; незак.

  1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад.

    • Падковы цокаюць па бруку.
  2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак і звяроў).

|| аднакр. цокнуць, .

|| наз. цоканне, .

цокаць2, ; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цоканне, .

цопаць, ; незак. (разм.).

Тое, што і цапаць.

|| аднакр. цопнуць, .

|| наз. цопанне, .

цот, , м. (разм.).

Гульня, заснаваная на падліку цотных і няцотных ачкоў.

  • Гуляць у ц. і лішку.

цотны, .

Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку, кратны двум.

|| наз. цотнасць, .

цуг, , м.

Запрэжка, у якой коні, валы і пад. ідуць гужам або парамі адна за адной.

|| прым. цугавы, .

  • Цугавая запрэжка.

цугам, прысл.

  1. Запрэжкай у дзве або тры пары, гужам.

  2. Гужам, адзін за адным.

    • Жураўлі ляцелі ц.

цуглі, .

Два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня.

|| прым. цуглевы, .

цуд, , м.

  1. Штосьці звышнатуральнае, выкліканае паводле рэлігійных уяўленняў боскай сілай.

    • Спадзявацца на ц. (калі няма выйсця, няма ратунку).
    • З цудаў ц.! (пра што-н. незвычайнае).
  2. Нешта здзіўляючае сваёй незвычайнасцю.

    • Цуды гераізму.
  3. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

    • Пагода сёння — ц.!
    • Не кулеш, а — ц.!

  • Цуды ў рэшце (разм. жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

  • Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыла.