шкіў, ✂, м. (спец.).
Кола з шырокім абадом, дэталь раменнай або канатнай перадачы руху.
|| прым. шкіўны, ✂.
шкла...
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад,
напр. шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.
шклаграфія, ✂, ж.
Друкаванне на шклографе.
|| прым. шклографічны, ✂.
шкло, ✂, н.
-
Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.
-
таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.
- Аконнае ш.
- Лямпавае ш.
- Выстаўка шкла (зб. ).
|| памянш. шкельца, ✂ і шклечка, ✂.
|| прым. шкляны, ✂.
- Шкляная маса.
- Ш. посуд (са шкла).
- Шкляныя дзверы (зашклёныя).
- Ш. завод.
- Шкляная папера (шліфавальная папера са слоем тоўчанага шкла).
- Ш. погляд (перан. нерухомы і пусты).
шкло... (а таксама шкла...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр. шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон,
шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент;
- 2) зроблены са шкла, напр. шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.
шкловыдзімальшчык, ✂, м.
Рабочы, які шляхам выдзімання вырабляе розныя шкляныя рэчы.
шклограф, ✂, м.
Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.
шклографаваць, ✂; зак. і незак.
Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.
шклянець, ✂; незак.
Застываючы, станавіцца падобным на шкло.
- Вада ў сажалцы шклянее.
- Вочы паступова шклянелі (перан. станавіліся нерухомымі, застылымі).
|| зак. ашклянець, ✂.
шклянка, ✂, ж.
Шкляная цыліндрычная пасудзіна без ручкі, прызначаная для піцця.
- Гранёная ш.
- Выпіць шклянку кавы.
|| прым. шкляначны, ✂.