Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ціхі, .

  1. Слаба чутны; нягучны.

    • Ц. голас.
    • Ц. шум дрэў.
  2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

    • Ц. вечар.
  3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

    • Ціхая вёсачка.
    • Ціхае жыццё.
  4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

    • Ц. чалавек.
    • Па натуры яна дзяўчына ціхая.
  5. Які праходзіць спакойна, не праяўляецца бурна.

    • Ціхая старасць.
  6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

    • Ціхая хада.

|| памянш. ціхенькі, .

|| наз. ціхасць, .

ціхмяны, .

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны.

|| наз. ціхмянасць, .

ціхнуць, ; незак. (разм.).

Сціхаць, змаўкаць, замаўкаць.

  • Ціхнуць птушыныя галасы.

ціхоня, , м.; , ж..

Ціхі, лагодны чалавек.

  • Ціхонем прыкінуўся.

ціхусенька, прысл. (разм.).

  1. Вельмі ціха, бясшумна.

    • Ц. зарыпела рама акна.
  2. Павольна, крок за крокам.

    • Коні ц. ішлі па гразкай дарозе.
  3. Употай, цішком, каб ніхто не бачыў.

    • Як сцямнела, ён ц. залез у агуркі.

ціхутка, прысл. (разм.).

  1. Вельмі ціха, бясшумна.

  2. Паволі, марудна.

  3. Употай, цішком.

ціхуткі, .

Вельмі ціхі.

  • Ц. ветрык кратаў галінкі дрэў.

ціша, , ж.

  1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня.

    • У начной цішы чуваць далёкія выстралы.
  2. Ціхая, бязветраная пагода.

цішком, прысл.

  1. Непрыкметна, паціху.

    • Ц. выйсці з хаты.
  2. Ціха, нягучна, без шуму.

    • Ц. плакаць.

цішыня, , ж.

  1. Адсутнасць шуму, шумаў; маўчанне.

    • Вакол была незвычайная ц.
  2. перан. Душэўны спакой, уціхаміранне.

  3. Адсутнасць варожасці, грамадскіх хваляванняў, беспарадкаў.