Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шворан, , м.

Стрыжань у паваротным злучэнні пярэдняй часткі кузава павозкі, які забяспечвае павароты на хаду.

|| прым. шворнавы, .

швэндацца, ; незак. (разм. неадабр.).

Хадзіць без справы, занятку, сноўдацца.

  • Швэндаўся дзень невядома дзе.

|| наз. швэнданне, .

шкада.

  1. безас., у знач. вык. . Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н.

    • Ш. хворай сястры.
    • Ш. глядзець на яго.
  2. безас., у знач. вык. . Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н.

    • Мне нічога не ш. для вас.
    • Гадка з’есці і ш. кінуць (прымаўка).
  3. безас., у знач. вык., са злучнікамі «што», «калі» ці без іх.

    • Даводзіцца пашкадаваць.
    • Ш., што яны не прыедуць.
  4. у знач. пабочн. На жаль.

    • З’ездзіць бы, ды, ш., часу няма!

шкадаванне, , н.

  1. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага.

    • Ш. аб незваротнай страце.
  2. Спагада, спачуванне.

    • Адчуваць ш. да каго-н.
    • Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.

шкадаваць, ; незак.

  1. Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

    • Ш. бежанцаў.
  2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

    • Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.
    • Ш. грошы або грошай.
  3. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

    • Ш. аб зробленых памылках.
    • Шкадую, што не пайшоў у тэатр.
  4. Не адважвацца што-н. зрабіць.

    • Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| зак. пашкадаваць, .

шкадлівы1 прым.

  1. Які прыносіць шкоду, шкодны.

    • Шкадлівае паветра.
  2. Які робіць шкоду, гарэзлівы, памаўзлівы.

    • Ш. кот.

|| наз. шкадлівасць, .

шкадлівы2 прым.

Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль.

  • Ш. голас.

|| наз. шкадлівасць, .

шкала, , ж.

  1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах.

    • Ш. прыёмніка.
  2. Сістэма лікаў, велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку (спец.).

    • Ш. заработнай платы.

|| прым. шкальны, .

шкалярства, , н. (разм. неадабр.).

Несамастойны, начотніцкі падыход да чаго-н.

|| прым. шкалярскі, .

шканцы, (спец.).

Месца ў сярэдняй частцы верхняй палубы ваенных караблёў, дзе адбываюцца агляды, цырымоніі і пад.

  • Каманда выстраена на шканцах.

|| прым. шканцавы, .

  • Ш. журнал (суднавы журнал).