Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зыначыцца, ✂, н. (разм.).

Тое, што і перайначыцца.

|| незак. зыначвацца, ✂.

зыначыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і перайначыць.

|| незак. зыначваць, ✂.

зыр

На зыры (разм.) —

  1. на адкрытым узвышаным месцы.

    • Стаяць на зыры.
  2. на быстрыні, на хуткім цячэнні ракі.

зыране, ✂, м.

Ранейшая назва народа комі.

|| ж. зыранка, ✂.

|| прым. зыранскі, ✂.

зыркі, ✂.

Яркі, асляпляльны.

  • Зыркае полымя.
  • Зырка (прысл.) гарэць.

|| наз. зыркасць, ✂.

зыход, ✂, м.

Завяршэнне, канец; вынік чаго-н.

  • Ноч была на зыходзе.
  • На зыходзе жыцця.
  • З. спаборніцтва.

зыходзіць, ✂; незак.

Грунтавацца на чым-н.

  • З. з жыццёвых фактаў.

зыходны, ✂.

Такі, з якога пачынаецца што-н., пачатковы.

  • Зыходная пазіцыя.
  • Зыходны пункт гледжання.

зычлівец, ✂, м.

Той, хто жадае каму-н. дабра.

|| ж. зычлівіца, ✂.

зычлівы, ✂.

Які жадае дабра другому, прыхільны, спагадны.

  • Зычлівыя людзі.

|| наз. зычлівасць, ✂.