Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дакука, , ж. (разм.).

  1. Турбота, клопат.

    • Спіць дзіця, не ведае дакукі.
  2. Нуда, маркота.

    • З дакукі піша пісьмы.
  3. Надакучлівая просьба, справа.

    • Яго заявы — адна д.

дакуль, прысл. (разм.).

  1. Да якога месца.

    • Д. ідзе аўтобус?
  2. Да якога часу.

    • Д. яго чакаць?

дакумент, , м.

  1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н.

    • Апраўдальны д.
    • Д. аб адукацыі.
  2. Пасведчанне, афіцыйная папера, што сведчыць асобу прад’яўніка.

    • Праверка дакументаў.
  3. Пісьмовыя помнікі пра гістарычныя падзеі.

    • Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.

дакументаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Абгрунтаваць (-тоўваць) дакументамі (у 1 знач.).

|| наз. дакументацыя, .

дакументальны, .

  1. Заснаваны на дакументах, на фактах.

    • Д. фільм.
  2. Уласцівы дакументу.

    • Дакументальная дакладнасць.

|| наз. дакументальнасць, .

дакументацыя, , ж.

  1. гл. дакументаваць.

  2. зб. Дакументы (у 1 знач.).

    • Тэхнічная д.

|| прым. дакументацыйны, .

дакучаць, ; незак. (разм.).

  1. Надаядаць каму-н.

    • Дзеці ўвесь дзень дакучалі бацьку.
  2. Станавіцца непрыемным.

    • За што возьмецца, усё яму адразу ж дакучае.

дакучлівы, .

Які дакучае, назаляе.

  • Восеньскія дакучлівыя дажджы.

|| наз. дакучлівасць, .

дакучыць, ; зак. (разм.).

Надакучыць, абрыднуць.

  • Летняя жара дакучыла падарожнікам.

далажыць1, ; зак.

  1. Паведаміць каму-н. аб чым-н.

    • Д. аб ходзе справы.
  2. Паведаміць аб прыходзе наведвальніка.

    • Далажыце пра мяне дырэктару.

|| незак. дакладваць, .