Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знясіліцца, ; зак.

  1. Зрабіцца слабым, бяссільным.

    • З. ад цяжкай працы.
  2. Спустошыцца (пра глебу).

    • Зямля знясілілася.

|| незак. знясільвацца, .

|| наз. знясіленне, .

знясіліць, ; зак.

Зрабіць бяссільным, аслабіць.

  • Хвароба яго знясіліла.

|| незак. знясільваць, .

|| наз. знясіленне, .

зняславіцца, ; зак.

Зняславіць, зганьбіць сябе.

  • І трэба ж гэтак з.

|| незак. знеслаўляцца, .

зняславіць, ; зак.

Зганьбіць, ачарніць каго-н.

  • З. сумленнага чалавека.

|| незак. знеслаўляць, .

|| наз. знеслаўленне, .

|| наз. зняслаўленне, .

зняцца, ; зак.

  1. Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.

    • Века лёгка знялося з дзежкі.
  2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.

    • З. з якара.
    • Воінская часць знялася.
  3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.

    • З. на фоне мора.
    • З. ў кінафільме.

  • Зняцца з уліку — перастаць быць на ўліку дзе-н.

|| незак. знімацца, .

зняць, ; зак.

  1. Дастаць, узяць, прыняць тое, што знаходзіцца зверху, на паверхні ці дзе-н. замацаванае.

    • З. паліто з вешалкі.
    • З. каструлю з агню.
    • З. вяршкі з малака.
    • З. ураджай (сабраць).
  2. Пра апранутае адзенне: раздзяваючыся ці раздзяваючы каго-н., вызваліцца ад чаго-н.

    • З. шапку.
    • З. боты.
  3. Выдаліць, прымусіць пакінуць месца, пост.

    • З. ахову (адмяніць).
    • З. варожага вартавога (забіць, звязаць).
  4. Зрэзаць, ссячы.

    • З. галаву шабляй.
  5. Пазбавіць чаго-н., вызваліць ад чаго-н.

    • З. з работы.
    • З. з забеспячэння.
    • З. з уліку.
  6. Спыніць дзеянне чаго-н., адмяніць, адмовіцца ад чаго-н.

    • З. сваю прапанову.
    • З. забарону.
    • З. судзімасць.
  7. Выключыць, устараніць.

    • З. што-н. з абарачэння.
    • З. з продажу.
  8. Устараніць, пераадолеўшы, вырашыўшы.

    • З. спрэчнае пытанне.
  9. Дакладна аднавіць, скапіраваць, пераносячы на што-н.

    • З. мерку нагі.
    • З. копію з дакумента.
    • З. план мясцовасці.
  10. Адлюстраваць на фота- ці кінаплёнцы.

    • З. кінафільм.
  11. Атрымаць шляхам апытання (спец.).

    • З. паказанні з каго-н.
  12. Узяць у наймы.

    • З. пакой.

|| незак. знімаць, і здымаць, .

|| наз. зняцце, і здымка, .

знячэўку, прысл. (разм.).

  1. Знянацку, неспадзявана, раптоўна.

    • Рашэнне ўзнікла з.
  2. Выпадкова, незнарок.

    • З. разліў чарніла.

зоа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да заалогіі, напр. зоакабінет, зоафакультэт;
  2. які мае адносіны да жывёл, напр. зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.

зоагеаграфія, , ж.

Навука пра геаграфічнае распаўсюджанне жывёл.

|| прым. зоагеаграфічны, .

золак, , м.

Пачатак світання.

  • Устаць на золку.