Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зносак, , м.

Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

зносіны, .

  1. Узаемная дзелавая сувязь на дзяржаўным узроўні.

    • З. з замежнымі дзяржавамі.
    • Гандлёвыя з.
    • Дыпламатычныя з.
  2. Сродкі перамяшчэння, сувязі.

    • Шляхі зносін.
    • Чыгуначныя з.
    • Паветраныя з.
  3. Сувязь з кім-, чым-н.

    • Партызаны мелі шырокія магчымасці зносін з насельніцтвам.

зноска, , ж.

Дадатковы тэкст, які змяшчаецца ў самым нізе старонкі, асобна ад асноўнага.

  • Вынесці заўвагу ў зноску.

зноў, прысл.

Яшчэ раз; да таго ж.

  • З. пайшоў дождж.
  • Вы з. тут строіце падкопы?

  • Зноў жа і зноў-такі (разм.) — да таго ж, у дадатак.

  • Вакол крам ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

зношаны, .

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

  • Зношаныя боты.
  • З. матор.
  • З. арганізм (перан.).

|| наз. зношанасць, .

зношвальнасць, , ж.

Страта якасцей, псаванне чаго-н. пры выкарыстанні.

  • З. дэталей.

знудзець, ; зак. (разм.).

Тое, што і знудзіцца.

знудзіцца, ; зак.

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

  • З. па родных.

знудзіць, ; безас.; зак. (разм.).

Зрабіцца блага, званітаваць.

знутры, прысл.

З унутранага боку.

  • Зачыніць дзверы з. на завалу.