Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зніклы, ✂.

Які знік, перастаў існаваць, стаў нябачным.

  • З. страх.

знікнуць, ✂; зак.

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

  • Туман знік.
  • З. у натоўпе.

|| незак. знікаць, ✂.

|| наз. знікненне, ✂.

знітаваны, ✂.

Моцна звязаны, з’яднаны дружбай.

  • Знітаваная група.

|| наз. знітаванасць, ✂.

знітавацца, ✂; зак.

  1. гл. нітавацца.

  2. перан. Злучыцца, з’яднацца.

    • Іх лёсы моцна знітаваліся.

|| наз. знітаванне, ✂.

знітаваць, ✂; зак.

  1. гл. нітаваць.

  2. Пераплесці, злучыць чым-н.

    • З. правады.
  3. перан., каго-што. Аб’яднаць, згуртаваць.

    • З. брыгаду.

|| незак. знітоўваць, ✂.

|| наз. знітоўванне, ✂.

|| наз. знітаванне, ✂.

знічка, ✂, ж.

Падаючая зорка.

  • На небе прамільгнула з.

знішчальнік, ✂, м.

  1. Той, хто знішчае каго-, што-н.

    • З. грызуноў.
  2. Баявы самалёт для знішчэння авіяцыі праціўніка.

  3. Лётчык знішчальнай авіяцыі.

знішчальны, ✂.

  1. Вялікай разбуральнай сілы; які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння.

    • Адкрыць з. агонь па ворагу.
    • Знішчальная вайна.
  2. Прызначаны для знішчэння караблёў і авіяцыі праціўніка, для барацьбы з дыверсантамі і пад.

    • Знішчальная авіяцыя.
    • З. батальён.
  3. перан. Рэзкі, бязлітасны, які выяўляе пагарду, нянавісць.

    • Знішчальная крытыка.
    • З. позірк.

|| наз. знішчальнасць, ✂.

знішчыцца, ✂; зак.

Спыніць сваё існаванне, ліквідавацца, знікнуць.

|| незак. знішчацца, ✂.

|| наз. знішчэнне, ✂.

знішчыць, ✂; зак.

  1. Спыніць існаванне каго-, чаго-н., ліквідаваць.

    • З. прусакоў.
    • З. недахопы.
  2. Разграміць.

    • З. варожыя ўмацаванні.

|| незак. знішчаць, ✂.

|| наз. знішчэнне, ✂.