Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танцмайстар, ✂, м. (уст.).

  1. Настаўнік танцаў.

  2. Пастаноўшчык танцаў у тэатры або танцавальнай групе.

танцор, ✂, м.

Той, хто танцуе, умее танцаваць.

  • Хлопец гэты і т., і спявак.

|| ж. танцорка, ✂.

танцоўшчык, ✂, м.

Артыст балета, выканаўца танцаў.

|| ж. танцоўшчыца, ✂.

танцпляцоўка, ✂, ж.

Адкрытая, спецыяльна абсталяваная пляцоўка для танцаў пад музыку.

танцулькі, ✂ (разм. іран.).

Вечар з танцамі, вечарынка.

  • У яе т. ў галаве.

танчэць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца танчэйшым, больш тонкім.

  • Лёд танчэе з краёў.

|| зак. патанчэць, ✂.

тапаграфія, ✂, ж.

  1. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем паверхні зямлі, сродкаў яе вымярэння і адлюстраваннем мясцовасці на планах або картах.

  2. Паверхня і ўзаемнае размяшчэнне асобных пунктаў мясцовасці (спец.).

    • Т. Магілёўскай вобласці.
    • Т. горада.

|| прым. тапаграфічны, ✂.

тапаз, ✂, м.

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога, дзякуючы бляску і прыгожаму колеру, выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прым. тапазавы, ✂.

тапалогія, ✂, ж.

Раздзел матэматыкі, прысвечаны вывучэнню найбольш агульных уласцівасцей геаметрычных фігур, якія не мяняюцца пры любых дэфармацыях.

|| прым. тапалагічны, ✂.

тапаніміка, ✂, ж. (спец.).

  1. Сукупнасць тапонімаў якой-н. мясцовасці, краіны.

    • Т. Віцебшчыны.
    • Т. Беларусі.
  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае тапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. тапанімічны, ✂.