Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змешаны, ✂.

  1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

    • Змешаная парода жывёлы.
  2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

    • Змешаныя ўгнаенні.
    • З. лес.
    • Змешаная камісія.

|| наз. змешанасць, ✂.

змешваць, ✂; незак.

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| наз. змешванне, ✂.

змеявік, ✂, м.

  1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.

  2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.

    • Высакародны з.

|| прым. змеевіковы, ✂.

змеяня, ✂ і змеянё, ✂, н.

Дзіцяня змяі.

змёрзлы, ✂ і змерзлы, ✂.

  1. Азяблы ад холаду.

    • Змёрзлае дзіця.
  2. Пашкоджаны марозам.

    • Змёрзлыя расліны.
  3. Зацвярдзелы ад марозу.

    • Змёрзлая зямля.

змізарнелы, ✂.

Схуднелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам) або зачахлы, пабляклы (пра расліннасць).

  • Твар яго змізарнеў.
  • Маладое лісце змізарнела і зачахла.

|| наз. змізарнеласць, ✂.

змікіціць, ✂; зак. (разм.).

Зразумець, здагадацца.

  • Хутка з., што да чаго.

змілавацца, ✂; зак.

Тое, што і злітавацца.

змірыцца, ✂; зак.

Прымірыцца з кім-, чым-н., пакарыцца каму-, чаму-н.

  • З. з якой-н. думкай.
  • Ён змірыўся са сваім становішчам.

|| незак. змірацца, ✂.

змірыць, ✂; зак. (разм.).

Памірыць, прымірыць.

  • З. суседзяў.

|| незак. зміраць, ✂.