Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зменшчык, ✂, м.

Той, хто працуе пазменна з іншым.

  • Здаць печ зменшчыку.

|| ж. зменшчыца, ✂.

|| прым. зменшчыцкі, ✂.

зменшыцца, ✂; зак.

Стаць меншым.

  • Сям’я зменшылася.
  • Боль зменшыўся.

|| незак. змяншацца, ✂.

|| наз. змяншэнне, ✂.

зменшыць, ✂; зак.

Зрабіць меншым.

  • З. дозу лякарства.
  • З. крок.
  • З. небяспеку.

|| незак. змяншаць, ✂.

|| наз. змяншэнне, ✂.

змераць, ✂; зак.

Вызначыць якой-н. мерай велічыню чаго-н.

  • З. глыбіню вадаёма.
  • З. тэмпературу.
  • З. вокам (перан. уважліва аглядаць каго-н., нібы ацэньваючы).

|| незак. змяраць, ✂.

змерзнуцца, ✂ і змерзціся, ✂; зак.

Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам.

  • Рыба змерзлася ў халадзільніку.

|| незак. змярзацца, ✂.

|| наз. змярзанне, ✂.

змеркнуцца, ✂; безас.; зак.

Пра наступленне змроку.

  • На дварэ змерклася.

|| незак. змяркацца, ✂.

змеркнуць, ✂; зак.

  1. гл. меркнуць.

  2. перан. Страціць сілу, значэнне.

    • Слава змеркла.

|| незак. змяркаць, ✂.

змест, ✂, м.

  1. Тое, што складае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Адзінства формы і зместу.
  2. Тэма, асноўная сутнасць выкладу, выказвання.

    • З. размовы.
    • З. твора.
  3. Пералік раздзелаў, састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці ў пачатку.

змесці, ✂; зак.

  1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

    • З. пыл з лавы.
    • З. усё на сваім шляху.
    • З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан. знішчыць).
  2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

    • З. смецце ў куток.

|| незак. змятаць, ✂.

|| наз. змятанне, ✂.

змесціва, ✂, н.

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н.

  • З. клеткі.