Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эскімосы, ✂, м.

Група народаў, якія жывуць на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама на паўночна-ўсходнім краі Азіі.

|| ж. эскімоска, ✂.

|| прым. эскімоскі, ✂.

эскорт, ✂ (кніжн.).

Ваенны канвой, ахова, якая суправаджае каго-, што-н.

  • Ваенны э.

|| прым. эскортны, ✂.

эскуда, нескл., м.

Грашовая адзінка Партугаліі і некаторых іншых краін.