Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эскімо, нескл., н.

Род марожанага ў шакаладзе.

  • Порцыя з.

эскімосы, , м.

Група народаў, якія жывуць на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама на паўночна-ўсходнім краі Азіі.

|| ж. эскімоска, .

|| прым. эскімоскі, .

эскорт, (кніжн.).

Ваенны канвой, ахова, якая суправаджае каго-, што-н.

  • Ваенны э.

|| прым. эскортны, .

эскуда, нескл., м.

Грашовая адзінка Партугаліі і некаторых іншых краін.

эсмінец, , м.

Скарачэнне: эскадраны мінаносец.

эспадрон, , м.

Спартыўная шабля, якая прымяняецца ў фехтаванні.

|| прым. эспадронны, .

эспаньёлка, , ж.

Кароткая і вузкая клінападобная бародка.

эсперанта, нескл., н.

Штучная міжнародная мова, створаная на аснове граматычных і лексічных элементаў заходнееўрапейскіх моў.

  • Пісаць на э.

эсперантыст, , м.

Той, хто карыстаецца мовай эсперанта.

|| ж. эсперантыстка, .

|| прым. эсперантысцкі, .

эспланада, (спец.).

  1. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.

  2. Пустое, незабудаванае месца паміж сценамі крэпасці (уст.).

  3. Плошча перад вялікім будынкам.