Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эпідэмія, ✂, ж.

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы.

  • Э. халеры.

|| прым. эпідэмічны, ✂.

эпідэміялогія, ✂, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі.

|| прым. эпідэміялагічны, ✂.

эпізадычны, ✂.

Выпадковы, які з’яўляецца эпізодам (у 1 і 2 знач.), які бывае не пастаянна.

  • Эпізадычная дапамога.
  • Э. кантроль.
  • Э. выпадак.
  • Прыязджаць эпізадычна (прысл.).

|| наз. эпізадычнасць, ✂.

эпізаотыя, ✂, ж. (спец.).

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы сярод жывёл.

  • Э. яшчура.

|| прым. эпізаатычны, ✂.

эпізод, ✂, м.

  1. Асобнае здарэнне, выпадак.

    • Э. з турысцкіх успамінаў.
  2. Нязначны, дробны выпадак.

    • Гэта ўсяго адзін э. з жыцця паляўнічага.
  3. Частка мастацкага твора, якая мае пэўную самастойнасць і закончанасць.

    • Э. са спектакля.

|| прым. эпізодны, ✂.

эпік, ✂, м.

Аўтар эпічных твораў.

эпіка, ✂, ж.

Сукупнасць эпічных твораў.

эпікурэец, ✂, м.

  1. Паслядоўнік эпікурэізму.

  2. Чалавек, які любіць камфорт і вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і пачуццёвую асалоду.

эпікурэізм, ✂, м.

  1. У старажытнагрэчаскай і рымскай філасофіі, а пазней у Францыі 17 ст.: вучэнне, згодна з якім асновай шчасця чалавека з’яўляецца задавальненне жыццёвых патрэб, разумная асалода і пакой [па імю грэчаскага філосафа-матэрыяліста Эпікура].

  2. Светапогляд, які ўзнік на глебе гэтага вучэння і бачыць сэнс жыцця ў асабістым задавальненні і камфорце (кніжн.).

|| прым. эпікурэйскі, ✂.

эпікурэйства, ✂, н. (кніжн.).

Схільнасць да камфорту, імкненне да задавальнення жыццёвых патрэб.

|| прым. эпікурэйскі, ✂.