Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цётка, ✂, ж.

  1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

  2. Жанчына — наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, ✂ і цётухна, ✂.

|| прым. цётчын, ✂.

цёхкаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цёх-цёх».

|| аднакр. цёхнуць, ✂.

|| наз. цёхкат, ✂ і цёхканне, ✂.

цёця, ✂, ж.

Зварот, галоўным чынам дзяцей, да дарослай жанчыны.

цёша, ✂ і цёшка, ✂, ж.

Брушная частка сяўругі, асятра і некаторых іншых рыб, якая ідзе ў ежу ў вэнджаным выглядзе.