Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цёмна... і цёмна-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) цёмнага адцення, напр. цёмна-блакітны, цёмна-буры, цёмна-вішнёвы, цёмна-зялёны, цёмна-карычневы, цёмна-сіні, цёмна-фіялетавы, цёмна-чырвоны, цёмна-шэры;
  • 2) з цёмным (у 2 знач.) (у адпаведнасці са значэннем другой часткі складання), напр. цёмнааблічны, цёмнабароды, цёмнавалосы, цёмналісцёвы.

цёмнавалосы, .

Які мае цёмныя валасы.

  • Ц. хлопчык.

цёмны, .

  1. Пазбаўлены святла, асвятлення.

    • Ц. пакой.
    • Цёмная ноч.
    • У хаце было цёмна (у знач. вык.).
  2. Блізкі па колеру да чорнага.

    • Цёмная хмара.
    • Цёмныя вочы.
  3. перан. Змрочны, пануры, невясёлы.

    • Цёмныя думкі.
    • На душы цёмна (у знач. вык.).
  4. перан. Неадукаваны, невысокай культуры, адсталы.

    • Ц. чалавек.
  5. перан. Які выклікае недавер, падазроны.

    • Цёмная асоба.
    • Цёмныя махінацыі.
  6. Незразумелы, няясны, заблытаны.

    • Цёмнае пытанне.
    • Цёмнае мінулае.
  7. цёмная: Памяшканне для арыштаваных, карцар (уст.).

|| памянш. цямнюсенькі, .